Аршанскае дэрбі засталося за "Сяргеевым В", які ўзначальвае турнірную табліцу ВітАНБЛ. "Транспартнікі" перамаглі 153:64. У матчы з аршанскімі юнакамі лідэры зрабілі неверагоднае - пабілі адразу 4 рэкорды лігі, некаторыя з якіх трымаліся шэраг гадоў.
Па-першае, абноўлены рэкорд па колькасці набраных за адзін матч балаў - 153. Ранейшы рэкорд - 127 ачкоў належаў віцебскаму "Фонду" і стаяў з 2.04.2014. Па-другое, "Сяргееў В" пераўзышоў сваё ж дасягненне 2011 года па колькасці двухачковых патрапленняў за матч - 58. Па-трэцяе, пабіты рэкорд па колькасці выніковых перадач, цяпер ён роўны 45 перадачам. Папярэдні таксама належыў "Сяргееву В". Нарэшце, па-чацвертае, гулец каманды Анатоль Свірыдаў пабіў рэкорд па колькасьці выніковых перадач, зробленых у адным матчы адным чалавекам - цяпер рэкордная лічба раўняецца 21 перадачы.