Мемарыяльны запаведнік "Ляўкі", лецішча, дзе жыў Янка Купала, адчыніўся пасля рамонту з адноўленай экспазіцыяй. Калектыў музея пастараўся палепшыць яе і аднавіць частку той атмасферы, якая была на лецішчы падчас разнастайных святаў, падчас сустрэчаў Купалы з іншымі пісьменнікамі, якіх ён запрасіў да сябе ў госці. Вяскоўцы нават адшукалі гармонік, без якога не абыходзіліся мясцовыя святы з удзелам вялікага беларускага песняра.
У Ляўках Купала стварыў цыкл лірычных вершаў. Загадчыца літаратурнага музею Алена Ляшковіч адзначае, што задачай калектыва было паказаць Ляўкі менавіта таго перыяду, з 1935 па 1941 гады, калі тут жыў сам Янка Купала, яго сустрэчы, зносіны з мясцовымі жыхарамі, творчасць. Тэлеканал АНТ прысвяціў адноўленай экспазіцыі Ляўкоў рэпартаж.