Аршанцам супрацьстаяў пастаўскі "Атлант". "Узлёту" неабходна было двойчы перамагчы, каб заставацца сярод лідэраў. І гэта ўдалося.
У першай гульні аршанцы стартавалі настолькі добра, што не пакінулі вялікіх сумневаў у шчаслівым для сябе выніку матча. 25:13! Затым дзве партыі былі ўзятыя з лікам 25:16 і 25:18. Другі матч, што прайшоў у нядзелю, быў больш упартым. Аршанцы з цяжкасцю выйгралі першую партыю 25:22, "аддалі" трэцюю 22:25, але ў цэлым зноў выглядалі на галаву мацней за суперніка.
Перамогі 3:0 і 3:1, і цяпер "Узлёт" саступае толькі жлобінскаму ЦАРу, які мае на 3 пункты больш.
Наступны тур адбудзецца ўжо ў 2016 годзе, у сярэдзіне студзеня.
Атлант-Д (Паставы) - Узлёт (Орша) 0:3 (13:25, 16:25, 18:25), 1:3 (22:25, 16:25, 25:22, 17:25).