Два матчы Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі пройдуць 26 снежня. У Оршы ў зале "Лакаматыў" а 15:00 на пляцоўку выйдуць СДзЮШАР № 2 і "BlackTop". У 16:30 там жа распачнецца паядынак "Сяргеева В" з магілёўскім калектывам "M-City". А вось аршанскі клуб "Сонейка" свой матч правядзе ў Віцебску 27-га снежня. А 12:30 у ВЦСК пачнецца яго матч супраць "Legacy".
На дадзены момант "Сяргееў В" пасля 5 матчаў мае 10 пунктаў і ўзначальвае турнірную табліцу. "Сонейка" мае 6 пасля 5 гульняў і ідзе 12-м, СДзЮШАР № 2 набрала 6 у 6 матчах і займае 13 радок.