Праблемы ўзніклі ў доме па завулку Школьным. Двухпавярховік, пабудаваны ў 1975 годзе, запатрабаваў рамонту. У пачатку снежня сталі рамантаваць дах, і тут якраз пачаліся дажджы. Жыхары сталі скардзіцца на шпалеры, якія зацяклі і сталі адставаць ад сценаў, у памяшканнях прагназавана з'явілася сырасць. Будаўнікі адзначаюць, што ў зацягванні і ўскладненні рамонту вінаватыя самі жыхары. Будаўнікі планавалі рамантаваць дах участкамі па 10 метраў, але канструкцыі былі парушаныя самачынна ўсталяванымі тэлевізійнымі антэнамі, у дадатак да ўсяго некаторыя "актыўныя" жыхары паспелі выпілаваць некалькі крокваў. Пра гэта кажа дырэктар ТДА «БелСАР» Аляксандр Пракапенкаў, перадаюць "Витебские вести". Таксама дырэктар адзначыў, што на рамонце задзейнічаныя 15 чалавек, якія працуюць без выходных.
Жыхарам прапаноўвалі жытло на час рамонту, але ехаць нават часова ў інтэрнаты Оршы і Барані вяскоўцы не захацелі, у іх у Пугляях сваякі, дзеці і іншыя прычыны застацца. Цяпер дах у доме накрыты рубероідам. "Оршакамгас" абяцае выплаціць уласнікам пацярпелых кватэр кампенсацыю. А ўсе 9 кватэр на верхнім паверсе будуць адрамантаваныя сіламі "Оршакамгаса". Намеснік дырэктара "Оршакамгаса" Сяргей Пракапенка распавёў, што дом на завулку Школьным у Пугляях дастаўся гораду ад райжылфонда пасля аб'яднання з раёнам.