У ім прынялі ўдзел каля 20 членаў партыі з Оршы і Аршанскага раёна . Прыехаў і 1 - ы сакратар ЦК партыі Сяргей Калякін. У звароце да ўдзельнікаў мерапрыемства Калякін адзначыў важнасць прысутнасці партыі на палітычнай арэне Беларусі, неабходнасць адстойвання прынцыпаў сацыяльнай абароны грамадзян , вылучэння сваіх прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў на маючых адбыцца выбарах.
На сходзе 21 снежня было абрана і новае кіраўніцтва партыі. Лідэрства ў Аршанскай арганізацыі захаваў Мікалай Дзямідаў . За яго кандыдатуру на пост 1 - га сакратара Аршанскай арганізацыі ўдзельнікі прагаласавалі аднагалосна. Абраныя таксама кіруючыя і кантрольныя органы.