Хрысціянскае свята Хрышчэння Гасподняга адбылося 19 студзеня ў вёсцы Стаўры Аршанскага раёну. На святкаванне прыйшлі больш за 30 жыхароў, пры агульным насельніцтве ў 66 чалавек. У святкаваннях прыняў удзел таксама праваслаўны святар айцец Аляксандр з вёскі Браздзетчына, а арганізаваў мерапрыемства старэйшына вёскі Ігар Грышанаў. Былі на стаўроўскім Вадохрышчы і госці з Оршы. Пасля традыцыйнай малітвы айцец Аляксандр заклікаў людзей не забываць пра дом Божы - царкву, не распальваць канфлікты ў сям'і і на дварэ, памятаць пра свае традыцыі.
Хоць вёска і зазнала шмат праблемаў у апошні час, тыповых для беларускіх вёсак - выміранне жыхароў і ад'езд моладзі ў горад, аднак у Стаўрах працягваецца шанаванне традыцый продкаў, беларускіх традыцый. Адчуваецца сувязь і ўзаемапавага жыхароў. Пра гэта сведчаць і жывыя фотаздымкі нашага карэспандэнта з месца падзей.