09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Рэгіён, Грамадства

Улада ваюе з драўлянай альтанкай

22.01.2016 14:06

4573 прагляду, 26 каментароў

У вёсцы Стаўры ўлады хочуць знесці альтанку, пастаўленую для таго, каб жыхары не моклі пад дажджом.

Вёска Стаўры знаходзіцца непадалёк ад Оршы па Горацкай дарозе. Бабініцкі сельсавет, да якога яна адносіцца, зрабіў прадпісанне старэйшыне Стаўроў Ігару Грышанаву знесці драўляную альтанку, якую ён паставіў для жыхароў сваёй вёскі. Цікава, што ўлады не выдаткавалі на ўсталяванне альтанкі ані рубля, а сама альтанка стаіць папросту на дварэ і служыць людзям укрыццём ад ападкаў - снегу і дажджоў. Да таго ж тэрміны выдачы прадпісання паводле закону ўжо скончыліся, аднак улады працягваюць настойваць на зносе.

Жыхары вёскі паведамілі, што ім альтанка неабходная. Адна з пенсіянерак, якая жыве ў Стаўрах, кажа аб тым, што аднойчы прастаяла дваццаць хвілін у чаканні аўталаўкі пад дажджом.

Альтанка, пастаўленая Ігарам Грышанавым за свае сродкі.

Праз пэўны час сельсавет апомніўся паставіў сваю альтанку.

У вёсцы няма сталай бібліятэкі і крамы, сельскі клуб Стаўроў быў зруйнаваны бульдозерам, улады ліквідавалі яго, нягледзячы на тое, што жыхары вёскі актыўна выкарыстоўвалі клуб, а ў 2013 годзе там быў праведзены рамонт. Больш за тое - клубам карысталіся не толькі жыхары Стаўроў, але і сяльчане з суседніх Нарэйкава і Свісцёлак. Цяпер у вёсцы ўладам муляе вочы звычайная драўляная альтанка, пастаўленая побач з месцам, дзе стаяў клуб. А раней якраз у клубе людзі маглі перачакаць ападкі.

Ігар Грышанаў паведаміў, што не збіраецца здавацца, а камфорт і дабрабыт 66 жыхароў родных Стаўроў для яго значна важнейшы за розныя пагрозы і адпіскі з Бабінічаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Улада ваюе з драўлянай альтанкай

У вёсцы Стаўры ўлады хочуць знесці альтанку, пастаўленую для таго, каб жыхары не моклі пад дажджом.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение