15:00

+1

5 м/с

995 гПа

18:00

+0

5 м/с

996 гПа

21:00

-1

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

996 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Падаткі на сабаку, адпачынак і грыбы

28.01.2016 14:07

9561 прагляд, 45 каментароў

Аршанскі Савет дэпутатаў увёў новыя мясцовыя падаткі

З 1 студзеня на тэрыторыі Аршанскага раёну пачалі налічвацца тры новыя падаткі, ўведзеныя ў канцы года Аршанскім раённым Саветам дэпутатаў. Гэта пададатак на ўтрыманне сабакаў, курортны збор і збор з нарыхтоўшчыкаў дзікіх раслін, ягадаў, грыбоў і г.д.

Паводле рашэння Савета, калі ў вас у кватэры 1 студзеня жыла сабака, то вы ўжо павінны заплаціць падатак, як мінімум за 1 месяц. Выплочваць падатак трэба разам з камунальнымі аплатамі раз у квартал - бліжэйшая аплата да 25 красавіка. Налічваецца падатак кожны месяц, але аплата адбываецца адзін раз у квартал за тры месяцы адразу. Сума падатку вылічваецца ў залежнасці ад памеру сабакі. Сабакі да 40 сантыметраў у вышыню - 0,1 базавай велічыні ў месяц, ад 40 да 70 сантыметраў - 0,2 базавай, 70 і больш сантыметраў, а таксама патэнцыйна небяспечныя пароды аплочваюцца па 0,6 базавай. На дадзены момант базавая велічыня складае 210.000 рублёў, адпаведна, калі вы трымаеце маленькага сабаку, то да 25 красавіка вам трэба заплаціць 63.000 = 21.000 (0,1 базавай) х 3 месяца ў квартале, калі вы трымаеце парачку такіх сабакаў, то сума павялічваецца ўдвая і г.д. За сабаку сярэдніх памераў аплата складзе 126.000, а за вялікага або небяспечнага сабаку заплаціць давядзецца 378.000.

Плаціць не давядзецца за сабаку-павадыра, пенсіянерам, інвалідам 1 і 2 групы, адзінокім непрацаздольным людзям, калі яны трымаюць толькі аднаго сабаку. Таксама не трэба плаціць, калі вы трымаеце сабаку ў прыватным сектары, але толькі аднаго і толькі калі не выкарыстоўваеце жывёлу ў камерцыйных мэтах.

Курортны збор у бюджэт раёна будуць плаціць тыя хто хоча адпачыць менавіта ў Аршанскім раёне ў адпаведных установах. Сума збору 5% ад кошту пуцёўкі, збіраць збор будуць фірмы, якія прадаюць турыстычныя паслугі, а потым самастойна пераводзіць суму падатку на рахунак выканкаму.

Збор з нарыхтоўшчыкаў будзе тычыцца прадпрымальнікаў і арганізацыі, якія займаюцца нарыхтоўкай раслін, асобных іх частак (лісця, ягадаў і г.д.) і грыбоў. Яны павінны будуць заплаціць 5% ад кошту таго, што сабралі ў Аршанскім раёне. Выключэнне - рэзідэнты Беларуска-Кітайскага індустрыяльнага парку, кампанія па яго развіццю, арганізацыі якія вырабляюць лекі на тэрыторыі нашай краіны і арганізацыі якія выкарыстоўваюць работу студэнцкіх атрадаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падаткі на сабаку, адпачынак і грыбы

Аршанскі Савет дэпутатаў увёў новыя мясцовыя падаткі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение