Завяршэнне рэстаўрацыі і рэкантрукцыі Свята-Пакроўскага манастыра ў Талачыне ўнесена ў спіс мерапрыемстваў года культуры, якім у нашай краіне абвешчаны 2016 год. Акрамя гэтага манастыра ў спіс ўнесена таксама рэстаўрацыя касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.
Талачынскі манастыр, які зараз належыць праваслаўным, першапачаткова быў каталіцкім. Заснаваны ён у 1769 годзе, а ў 1779 годзе быў пабудаваны храм. У 1796 годзе манастыр і касцёл былі перададзены уніятскай царкве, а ў 1804 годзе - ужо пасля падзелу Рэчы Паспалітай - расейская ўлада аддала святыню праваслаўным.