Гаворка ідзе пра чарговы ліст ад аршанскіх краязнаўцаў да царкоўных уладаў з нагоды рэстаўрацыі былога базылянскага манастыра. На гэты раз, яшчэ 31 ліпеня 2015 года ліст быў накіраваны Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Паўлу. Той накіраваў копію ліста ў Віцебскую епархію. Але адказ на ліст прыйшоў 20 студзеня 2016 года.
З-за такой доўгай затрымкі адказу, краязнаўцы звярнуліся ў пракуратуру. Старшы саветнік юстыцыяў Дарожка Е.А. з пракуратуры Цэтральнага раёна Мінска, падцвердзіў, што царква зацягнула з адказам. Цяпер матэр'ялы аб парушэнні царквой закона пра звароты грамадзян накіраваны ў Віцебскую пракуратуру, якая павінна прыняць сваё рашэнне па дадзеным факце.