03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

З-за альтанкі ў суд

11.02.2016 12:52

5560 праглядаў, 27 каментароў

Бабініцкі сельскі выканкам падаў у суд на старэйшыну вёскі Стаўры за пабудаваны навес

Нагадаем, што летам 2015 года старэйшына вёскі Стаўры Ігар Грышанаў сваімі сіламі пабудаваў навес з лаўкай на тым месцы куды прыязжае аўтакрама. Восенню сельскі выканаўчы камітэт ініцыяваў будаўніцтва другой альтанкі, але выпісаў прадпісанне Грышанаву знесці сваю канструкцыю. У выніку справа дайшла да суда.

Суддзя Інна Віктараўна Кохава разглядала справу раніцай 11 лютага. Пасля ўсіх выступаў, суд прыняў рашэнне закрыць спарву па сканчэнні тэрміну даўнасці. Справа ў тым, што старэйшыну вёскі інкрымінаваўся захоп зямлі на якой быў пабудаваны навес (каля 2 метраў квадратных). Паводле дакумантаў, прадпісанне пра парушэнне сельвыканкам выпісаў Грышанаву 8 кастрычніка, а адміністратыўным кодэксам прадугледжана, што пакаранне за такое парушэнне можа наступіць толькі на працягу двух месяцаў, у дадзеным выпадку да 8 снежня. Пры тым, што пратакол на Грышанава быў складзены толькі 29 снежня. З пратаколам выявілася і яшчэ адна цікавая акалічнасць. Паводле суда пратакол ад 29 снежня быў складзены не правільна і накіраваны ў сельвыканкам на дапрацоўку. Назад у суд партакол вярнуўся з той жа датай - 29 снежня - складзены быў без прысутнасці Грышанава, а замест яго подпісу стаяў запіс "ад подпісу адмовіўся", хаця, па словах Грышанава, ён, нават, не ведаў, што пратакол "дапрацоўваецца".

Старшыня сельвыканкаму Марына Матвеева ў сваіх выступах некалькі разоў казала слова "самаўпраўства", не толькі ў дачыненні да альтанкі. Самаўпраўствам яна называла і выданне Грышанвым мясцовай газеткі, стварэнне "улічкомаў" і, нават, святкаванне "Купалля".

Зразумець відавочную ўпартасць мясцовых уладаў у барацьбе з падстрэшкам на прыпынку аўталаўкі вельмі цяжка. У Бабініцкім сельсавеце адно за адным здзяйсняюцца злачынствы, гінуць людзі на пажарах. Замест таго, каб займацца гэтымі рэальнымі праблемамі, усе сілы сельвыканкама на чале з Марынай Матвеевай кінутыя на барацьбу са бяздольнай альтанкай, якая ўсяго толькі абараняла людзей ад дажджу. Тым самым сельвыканкам настроіў супраць сябе жыхароў Стаўроў, якія такой пазіцыі мясцовай улады не падзяляюць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: З-за альтанкі ў суд

Бабініцкі сельскі выканкам падаў у суд на старэйшыну вёскі Стаўры за пабудаваны навес

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение