Ёсць падставы спадзявацца, што ў новы сезон футбольны клуб "Орша" сапраўды будзе ўваходзіць больш упэўнена, чым рабіў гэта летась. Дырэктар "Оршы" Іван Сапега адзначыў, што клуб паводле плану рыхтуе дакументы на новы сезон у 1-й лізе чэмпіянату Беларусі. Таксама дырэктар адзначыў, што інфармацыя аб павелічэнні бюджэту клуба ў тры разы не адпавядае рэчаіснасці, такіх лічбаў ніхто яшчэ не называў. Аднак у клубе сапраўды чакаюць павелічэння фінансавых магчымасцяў, так што яно цалкам рэальнае.
Верагодна, новы трэнерскі штаб клуба ўжо ў бліжэйшы час запросіць на прагляд некаторых гульцоў для ўзмацнення праблемных пазіцый. Пакуль жа каманда трэніруецца на базе Цэнтральнага гарадскога стадыёна і Лядовай арэны.