27 лютага з 10.00 да 14.00 у гарадскім пасёлку Балбасава на плошчы Дома культуры і ў аграгарадку Бабінічы на пляцоўцы каля будынку фізкультурна-аздараўленчага комплексу, а таксама 28 лютага з 10.00 да 14.00 у Оршы на плошчы Калегіюму езуітаў, на плошчы каля Дома культуры чыгуначнікаў і стадыёне "Лакаматыў", і ў Барані на плошчы каля Палаца культуры пройдуць масавыя святы «Праводзіны зімы».
Шэсце казачных персанажаў «Сонечны парад» пройдзе 28 лютага з 10.00 па маршруце гарадскі Цэнтр культуры «Перамога» (вул. Леніна, 31) - вул. Леніна - плошча Калегіюму Езуітаў.