Традыцыйна ўступная кампанія ў гэтым годзе пачнецца з тэстаў па беларускай і расейскай мовах. Такім чынам, у гэтым годзе абітурыенты будуць пісаць:
13 чэрвеня — беларускую мову;
14 чэрвеня — рускую мову;
16 чэрвеня — грамадазнаўства;
18 чэрвеня — біялогію;
19 чэрвеня — матэматыку;
21 чэрвеня — гісторыю Беларусі;
23 чэрвеня — хімію;
24 чэрвеня — фізіку;
25 чэрвеня — замежную мову (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);
27 чэрвеня — сусветную гісторыю (найноўшы час) і геаграфія.
Пачатак кожнага з тэстаў — 11.00. Дата рэзервовага дня - 5 ліпеня (аўторак). ЦТ у гэты дзень будзе праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце, запісацца на яго можна з 28 чэрвеня па 1 ліпеня.
База дадзеных абітурыентаў фармуецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэставання», паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Па аўдыторыях у пунктах правядзення цэнтралізаванага тэставання абітурыентаў будуць размяркоўваць па спісах абітурыентаў, складзеных у алфавітным парадку.