Летась “Гомель” нечакана выляцеў з Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі і ў 2016 годзе выступіць разам з “Оршай” у 1-й лізе. Таму таварыскі матч будзе своеасаблівай рэпетыцыяй перад новым сезонам, дзе клубы сустрэнуцца двойчы ў афіцыйных матчах. Гульня “Гомель” – “Орша” адбудзецца ў сераду, 23 сакавіка на полі СДзЮШАР № 8 у Гомелі, час пачатку пакуль невядомы.
Вельмі верагодна, што яшчэ да 23 сакавіка “Орша” правядзе які-небудзь таварыскі спарынг, можа і не адзін, але пэўнасць ёсць пакуль толькі ў выпадку з “бела-зялёнымі”.