Аліна Талай стала 6-й на чэмпіянаце свету ў залах, які адбыўся ў амерыканскім Портлэндзе. Аршанка пракаментавала свой бег, паведаміўшы, што ў яе адбыўся збой на першым бар'еры, але яна зробіць неабходныя высновы з трэнерам і да новых стартаў падойдзе па-іншаму.
Так, гэта быў няпросты фінал ... 6 месца ... Вядома, я была гатовая на хуткія секунды, але ў мяне адбыўся збой на першым бар'еры і я "зліла" увесь фінал ... Добры знак гэтага вечара тое, што я ведаю , дзе і што я павінна выправіць і я зраблю гэта. Таму я чакаю з нецярпеннем пачатку падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў.
І я вельмі ўдзячная ўсім за падтрымку! Яна вельмі адчувалася на дарожцы.