У віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лізе адбыўся цэнтральны матч з удзелам аршанскага "Сяргеева В". Аршанцы на сваёй пляцоўцы былі пераможаныя суседам па турнірнай табліцы "БЛ Груп". Абедзьве каманды канкуруюць за перамогу ў рэгулярным першынстве. Лёсавызначальнай стала трэцяя чвэрць матчу, у якім "сяргееўцы" саступілі з розніцай "-9". У апошнія дзесяць хвілін дагнаць суперніка не ўдалося, наадварот, гандыкап вырас. "Сяргееў В" саступае 88:101 (25-28, 28-25, 19-28, 16-20) і часова аддае першае месца, саступаючы канкурэнту адзін пункт.
Прайгралі свае гульні і два іншыя аршанскія калектывы. СДзЮШАР 2 прайграў "Фантастыцы" 59:100 (9-21, 18-27, 16-28, 16-24). "Сонейка" сустракалася з камандай СДзЮШАР 4, віцебскія юнакі пераўзышлі аршанцаў 71:67 (17-17, 23-17, 10-14, 21-19). Упарта барацьба, але ўрэшце "Сонейку" крыху не хапіла сілы.