Пакуль нашаму гораду дасталося ня першынство дарослых, але прадстаўнічы турнір для дзяцей 8-10. Першынство Рэспублікі Беларусь па шахматах адбудзецца ў "Лядовай арэне", якая ўжо традыцыйна прымае Міжнародны шахматны фестываль "Орша" ўсіх узростаў і катэгорый майстэрства, які праходзіць у студзені. Першынство Беларусі па шахматах сярод дзяцей 8-10 гадоў пройдзе ў Оршы з 12 па 16 красавіка.
Зусім нядаўна Орша прыняла камандныя спаборніцтвы па Віцебскай вобласці па шахматах і шашках, дзе няблага выступілі і мясцовыя гульцы.