Статкевіч стаў вядомы яшчэ ў пачатку 90-х, калі стаў адным са стваральнікаў "Беларускага згуртавання вайскоўцаў". Да таго Статкевіч рабіў кар'еру вайскоўца, выкладаў у вайсковай акадэміі - кандыдат тэхнічных навук, падпалкоўнік запасу.
З 1995 года становіцца лідарам Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, потым шляхам аб'яднання з партыяй Народнай згоды ўтвараецца Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада) і з тае пары Мікалай Стакевіч яе ўзначальвае. Праўда, праз некаторы час ўлады пазбаўляюць партыю рэгістрацыі і з тае пары існуе ў фармаце аргкамітэта.
Сёння Мікалай Статкевіч спрабуе ініцыяваць правядзення кангрэсу дэмакратычных сілаў - у падтрымку гэтай ідэі ён і наведае Оршу. Сустрэча пройдзе ў суботу 23 красавіка па адрасе: вул. Камсамольская д. 16, кв. 4. Пачатак а 13-30.