Дзяржаўная інфармацыйная агенцыя БЕЛТА са спасылкай на словы першага намесніка начальніка ўпраўлення ЖКГ аблвыканкаму, паведаміла, што 20 красавіка было прынята рашэнне вярнуць ацяпленне ва ўсе дамы вобласці. Ва ўсе, акрамя Аршанскага раёну. Чаму цяпло абмінула менавіта нас намеснік начальніка Дзмітрый Герасімаў не патлумачыў.
Тым не меньш прагноз надвор'я па нашым раёне не адрозніваецца ад прагнозу па іншых раёнах вобласці, якія ўжо пачалі грэцца. Ноччу тэмпература будзе апускацца да 0 градусаў, а днём на выходных не падымецца больш за 10 градусаў. І толькі ў панядзелак падымецца больш за 10, але пойдуць дажджы. Таму ні на вуліцы, ні дома аршанцы пагрэцца не змогуць у адрозненні ад жыхароў астатняй часткі вобласці.