Справа пачалася яшчэ ў мінулым годзе. Паводле афіцыйнага абвінавачання, у перыяд з сакавіка па канец чэрвеня прадаўшчыца адно з вясковых крамаў раёна раздавала тавары сялянам у пазыку. Хаця гэта было прадугледжана паслугамі крамы, але павінны былі заключацца адмысловыя дамовы з кліентамі, чаго прадаўшчыца не рабіла. Акрамя таго, як гаворыць следства, прадаўшчыца і для сябе брала некаторыя тавары, пры гэтым, не ўносячы за іх грошы ў касу. А каб схаваць такія растраты, фальсіфікавала афіцыйныя справаздачы.
Следства і суд скончыліся толькі нядаўна. У выніку, прадаўшчыца асуджана за "присвоение либо растрату" і "служебный подлог" да двух гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады звязаныя з распараджэннем матэр'яльнымі каштоўнасцямі тэрмінам на тры гады. Але суд адтэрмінаваў адбыванне асноўнага пакарання на два гады. Адпаведна, жанчына застанецца на волі.
Агулам налічаныя страты пацягнулі на суму ў 82 мільёны рублёў. Каб змягчыць прысуд, прадаўшчыца кампенсавала гэтую суму, прызнала сваю віну і раскаялася.