Не зважаючы на публічнае запрашэнне, аніводны прыхільнік канцэпцыі "Рускага міру" на мерапрыемтсва, каб выказаць сваю пазіцыю, не прыйшоў. У першай частцы мерапрыемства арганізатары ўвялі прысутных у курс справы. Першым выступіў Алесь Шутаў, які распавёў пра тое што такое "Рускі мір", падкрэсліўшы, што не варта блытаць Расію і канцэпцыю "Рускага міру". А прыхільнаў гэтай канцэпцыі не варта асацыяваць з усімі расіянамі ці рускімі. Ён растлумачыў гістарычныя працэсы пры якіх стварылася гэтая канцэпцыя і як яна змянялася з часам, дайшоўшы да нашых дзён у выглядзе агрэсіўнай шавіністычнай ідэі, якую эксплуатуюць крамлёўскія палітыкі.
Другім выступіў Ігар Казмерчак, які распавёў пра "агентаў" "Рускага свету" ў Оршы і рэгіёне. Зрабіўшы ўпор на грамадскія ініцыятывы і арганізацыі, як тыя якія працавалі раней, такі тыя якія існуюць сёння. Так, да сярэдзіны першай паловы 10-х гадоў у Оршы, як і шмат дзе па іншых рэгіёнах, дзейнічала структура расійскай фашысцкай арганізацыі "Рускае нацыянальнае адзінства". Сёння яе ў Оршы не існуе, як перасталі ладзіцца "Рускія прабежкі", якія ў Расіі ініцыявалі эктрэмісцкія арганізацыі, а потым распаўсюдзілі і на суседнія краіны. Пры гэтым, самі прабежкі аказаліся толькі метадам вярбоўкі людзей, а потым актыўныя "бегуны" (на шчасце, у Оршы гэтая акцыя не стала папулярнай) збівалі людзей па прыкмеце колеру скуры. Але ў горадзе і зараз ёсць актыўныя людзі і арганізацыі, якія выступаць за канцэпцыю "Рускага міру" і спрабуюць весці актыўную дзейнасць, праўда, з пераменным поспехам.
Трэцім выступіў Аляксандар Макарэвіч, які распавёў пра інфармацыйную работу ў сацыяльных сетках па супрацьстаянні "Рускаму міру" і тыя "нязручныя моманты" для прапаганды гэтай канцэпцыі, якія выкарыстоўваюцца сёння. Напрыклад, фотаздымкі ўдзельнікаў акцый за "Рускі мір" з фашысцікай сімволікай і удзел праваслаўных святароў, казакоў ды іншых арганізацыяў, якія сёння прымаюцца прыхільнікамі "Рускага міру" за сваіх адэптаў у вайне на баку Германіі. У канцы выступу ён выказаў надзею, што калі канцэпцыя "Рускага міру" прайграе, то Расійскія палітыкі зноў змогуць успрымаць сваіх суседзяў не як аб'ект сваіх інтарэсаў ці "меньшых братоў", а як паўнавартасных партнёраў.
Пасля асноўных выступаў, адбылося абмеркаванне сітуацыі ўсімі прысутнымі, такія абмеркаванні будуць працягнутыя ў будучым у іншых фарматах.