Паводле Белстату, амаль ва ўсіх гарадах ,як і ў цэлым па краіне, колькасць жанчынаў трохі большая за колькасць мужчынаў. Гэтыя дадзеныя вельмі традыцыйныя - нараджальнасць мужчынаў і жанчын амаль аднолькава, але сярод мужчынскага насельніцтва большая смяротнасць. І сярод пенсіянераў па ўзросце жанчынаў больш - жанчыны жывуць даўжэй. Выключэнне са статыстыкі складаюць ўсяго толькі чатыры гарады краіны: гэта Клічаў (54,6% мужчынаў), Івацэвічы (53,5%), і суседнія з намі Шклоў (52,5%) ды Горкі (51,4%).
Але не варта шукаць нейкіх анамаліяў у Шклове і Горках - усё значна прасцей - у Шклове знаходзіцца вялікая выпраўленчая калонія для мужчынаў, а ў Горках акрамя калоніі яшчэ і сельскагаспадарчая акадэмія, дзе, пераважна, мужчынскія прафесіі.