Хаця аршанскія пратэсты 24-26 красавіка 1991 года былі ўнікальнай падзеяй, яны яшчэ не атрымалі паўнавартаснай ацэнкі і даследвання. 26 красавіка некаторыя ўдзельнікі тых падзеяў сабраліся, каб падзяліцца ўспамінамі. Як высветлілася, некаторыя з удзельнікаў той падзеі не бачыліся ўсе гэтыя 25 год, некаторых ужо няма ў жывых, некаторыя не хочуць публічна распавядаць пра той час.
Пачалася ўся імпрэза з адкрыцця фотавыставы дзе былі прадстаўлены фотаздымкі з блакады чыгункі. Першы раз гэтыя фотаздымкі былі прадстаўлены ўвазе аршанцаў у тым самым 1991 годзе, але правісець ім далі толькі 22 хвіліны, пасля чаго большасць здымкаў былі знішчаны. На гэтай выставе, якая будзе экспанавацца на працягу месяца сабарана толькі 32 фотаздымкі - усё што пакуль ўдалося знайсці ў розных людзей. Паліна Сцепаненка і Віктар Траццякоў прэзентавалі фільм створаны па ўспамінах удзельнікаў блакады "Орша 1991". Пасля прэзентацыі фільму людзі пачалі дзяліцца сваімі ўспамінамі і эмоцыямі, у многіх на вачах, пры гэтым, выступалі слёзы. Былі ўзгаданыя тыя факты, якія не ўвайшлі ў фільм: спроба выканкама справакаваць пратэстоўцаў, выкінуўшы ў вольны гандаль гарэлку (тады гарэлку, як і большасць іншых тавараў свабодна было не купіць) і стачкамаўцам давялося блакаваць віна-гарэлачныя аддзелы ў крамах, узгадалі і дробныя факты сутычак з міліцыяй - на супрацоўнікаў у форме, якія паводзілі сябе вельмі спакойна, не рэдка кідаліся жанчыны.
А вось па пытанні вынікаў тых пратэстаў разгарэлася сапраўдная дыскусія. З аднаго боку, акцыя не прынесла відавочных поспехаў і многія лічаць, што пратэсты скончыліся нічым. А з іншага боку, заробак людзям пасля пратэстаў быў павялічаны, хаця і не на многа, людзі, сапраўды, паверылі ў сябе, а найважнейшы вынік - аршанскія пратжсты сталі вельмі вялікім цвіком у труну КПСС, якая пасля тых падзеяў у Оршы і ўвогуле Беларусі пачала актыўна развальвацца.
На фота: сакратар стачачнага камітэту 1991 года Віктар Андрэеў
На фота: некаторыя ўдзельнікі блакады чыгункі 1991 года