Па звестках, атрыманых нашым сайтам, сустрэча прадстаўнікоў футбольнага клуба "Орша" з кіраўніцтвам горада адбылася. Вынікі сезону былі перагледжаныя, гульня каманды, асабліва ў другім коле чэмпіянату-2013, прызнаная паспяховай.
Спяшаемся парадаваць шматлікіх прыхільнікаў роднага клуба — каманда будзе. Больш за тое, перад "Оршай" пастаўлена максімальная задача — у сезоне-2014 ад каманды чакаюць выхаду ў 1-ю лігу. На пачатку 2014 года з футбалістамі будуць весціся перамовы аб працягу супрацоўніцтва.