03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

15:00

-0

2 м/с

1002 гПа

Рэгіён, Культура

Сакавітая музыка “Сакавінкі”

01.01.1970 03:00

3347 праглядаў, 18 каментароў

Народны ансамбль народнай музыкі “Сакавінка” мае шэраг запрашэнняў на фестывалі за мяжу, але мае і фінансавыя праблемы.

Ансамбль “Сакавінка” мае больш чым 20-гадовую гісторыю, выступаў на шматлікіх фестывалях, днях культуры, канцэртах у Беларусі і за мяжой. 13-га траўня народны ансамбль народнай музыкі і яго саліст Віталь Бадроў далі вялікі канцэрт у Доме культуры чыгуначнікаў. У залі сабралася нямала людзей, якія ўпершыню пачулі музыку “Сакавінкі”, таксама прыйшлі і тыя, хто ўжо добра знаёмы з майстэрствам музыкаў з Барані.

Афіша канцэрту "Сакавінкі", які адбыўся 13 траўня

У вядомы на ўсю Беларусь і шэраг краін Еўропы музычны калектыў уваходзяць настаўнікі вакалу, ударных, баяну і іншых інструментаў, узровень іх ігры ўражвае. Канцэрт для “Сакавінкі” складаўся з трох аддзяленняў: народнага, ваеннага і эстраднага. А затым з сольным выступам, у тым ліку з новымі песнямі на сцэну выйшаў Віталь Бадроў. Карэспандэнт orsha.eu сустрэўся для інтэрв’ю з кіраўніком ансамбля Валянцінай Вінаградавай і баяністам ансамбля, дырэктарам Дзіцячай школы мастацтваў № 3 Людмілай Каровінай.

Перад пачаткам новай кампазіцыі

orsha.eu: Валянціна Васілеўна, адбыўся вялікі канцэрт вашага ансамбля ў Доме культуры чыгуначнікаў. Што скажаце пра сцэну, свае ўражанні, публіку, ігру музыкаў?

Валянціна Вінаградава: Я ў захапленні, бо атрымала велізарнае задавальненне! Бачыла ў залі шмат задаволеных твараў, і ўсе члены нашага калектыву адпрацавалі як след. Мы радыя, што на канцэрце былі і ветэраны вайны, вельмі прыемна выступаць перад імі. Таксама сярод гледачоў было нямала нашых знаёмых, людзей, якія добра ведаюць нашу творчасць і цэняць яе. Мы ўпершыню выступалі з канцэртам у Доме культуры чыгуначнікаў, а ідэя прыехаць сюды з’явілася даўно. Мы хацелі ахапіць усе канцэртныя пляцоўкі нашага горада. Выступалі і ў Гарадскім цэнтры культуры, і ў Гарадскім доме культуры, вырашылі нарэшце і тут выступіць.

Падчас выканання адной з ваенных песень

Кіраўнік "Сакавінкі" Валянціна Вінаградава

orsha.eu: Асобна варта спытаць пра саліста Віталя Бадрова. На канцэрце ён проста “запаліў” публіку, прычым як у выступах з ансамблем, так і ў сольных песнях. Здаецца, узровень яго тэкстаў і музыкі не саступае нават славутым выканаўцам у жанры папулярнай музыкі…

В.В.: У нас і была задума зрабіць два канцэрты ў адным. “Сакавінка” за апошні час вельмі многае зрабіла ў супрацоўніцтве з Віталём. Ён заўсёды “запальвае” публіку, дзе б ні выступаў. Я прапанавала ўжо яму новы матэрыял на будучыню, каб супрацоўніцтва ансамбля з салістам працягнулася.

Людміла Каровіна: Наогул, варта адзначыць, што Віталь вельмі рознабаковы чалавек. Ён моцны настаўнік, выкладае вакал, акрамя таго сам піша тэксты і музыку да песняў, робіць аранжыроўкі, сам жа з’яўляецца іх выканаўцам, ды яшчэ паспявае выступаць з “Сакавінкай”. Ён зрабіў крок наперад дзякуючы супрацоўніцтву з намі, а мы ў супрацоўніцтве з ім пастаянна прагрэсуем.

Адна з афіш канцэрту Віталя Бадрова і "Сакавінкі"

orsha.eu: Ваш калектыў мае доўгую гісторыю. Але ж у любым ансамблі ёсць змены ў саставе. Распавядзіце, якія змены былі ў вас?

В.В.: Мы пачыналі даволі сціпла. Скрыпачкі, акардэон, балалайка-бас і барабан. Менавіта не ўдарная ўстаноўка, а проста адзін барабан. Але з часам у ансамбль прыходзілі новыя таленавітыя людзі, з’явіліся ўдарная ўстаноўка, бас-гітара, клавішныя, флейта, труба, саксафон. Калі мы пачыналі, у ансамблі было 7 музыкаў, цяпер разам з салістам “Сакавінка” налічвае 13 чалавек.

Л.К.: Мы выконваем арыгінальную музыку, бо для такога саставу, для аркестра з такім спалучэннем інструментаў нічога няма. І тут трэба сказаць, што Валянціна Васілеўна сама піша аранжыроўкі твораў, каб мы маглі зайграць гэта на сцэне.

Ансамбль выступае і ў ваеннай форме, бо ваенныя песні — неад'емная частка рэпертуару

orsha.eu: Якія ў ансамбля планы на бліжэйшы час?

В.В.: Найбліжэйшы выступ – 20 траўня ў Віцебску на абласным фестывалі “Беларусь на пути к миру”. Праходзіў адборачны тур, на якім мы з нашым салістам выконвалі песню “Синяя вечность”. Адбор мы прайшлі і сталі ўдзельнікамі фестывалю. Сёлета там будзе 2 тысячы ўдзельнікаў, а пройдзе канцэрт на пляцоўцы знакамітага віцебскага летняга амфітэатра.

Л.К.: Тут яшчэ трэба адзначыць тое, што мы выступаем ужывую. На любых нашых канцэртах глядач сапраўды чуе жывы гук, і гэта адчуваецца. Да таго ж, з такім салістам, як Віталь Бадроў, папросту немагчыма іграць пад фанаграму, калі б мы хоць раз паспрабавалі такое, гэта адразу б пачулі. Напачатку было складана “лавіць” адно аднаго, цяпер жа ансамбль і саліст настолькі прывыклі выступаць разам, што музыкі падладжваюцца пад свайго саліста і наадварот, саліст адчувае, што і як сыграе канкрэтны інструмент.

orsha.eu: Няўжо вы зусім абыходзіцеся без фанаграмы?

В.В.: Ансамбль заўсёды выступае жывым гукам! Гэта яшчэ адна падстава для гонару за наш ансамбль, бо мы выйшлі на той узровень, калі можам іграць разнастайную музыку і ўсё рабіць з жывым гукам. На канцэрце ў Доме культуры чыгуначнікаў мы ігралі і народныя, і ваенныя, і эстрадныя кампазіцыі. Гэта розная спецыфіка, аднак нам удаецца сумясціць.

Ансамбль "Сакавінка" — спецыяльны госць з Беларусі на міжнародным фестывалі русінаў-украінцаў у Барвінковай Камёнцы. Славаччына, 2012 год

Музыка музыкай, аднак дзейнасць музычных калектываў вымагае фінансавых сродкаў. Патрэбныя і сцэнічныя касцюмы, і інструменты, і фінансавая дапамога пры арганізацыі выездаў за мяжу на міжнародныя фестывалі. Самі музыкі не прывыклі жаліцца на лёс і распавядаць пра свае праблемы, аднак відавочна, што “Сакавінцы” неабходна выязджаць на моцныя міжнародныя фестывалі, бо толькі так, як адзначаюць музычныя спецыялісты, ансамбль можа напоўніцу рэалізаваць свой патэнцыял і яшчэ больш праславіць родныя Аршаншчыну і Беларусь.

Горад Свіднік, Славаччына, міжнародны фестываль. 2013 год.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сакавітая музыка “Сакавінкі”

Народны ансамбль народнай музыкі “Сакавінка” мае шэраг запрашэнняў на фестывалі за мяжу, але мае і фінансавыя праблемы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение