Міністэрства фінансаў апублікавала дадзеныя са справаздачаў адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны. Дадзеныя па Аршанскім раёне даволі прадказальныя, але не радасныя - большасць апісаных прадпрыемстваў выйшлі ў мінус.
Горш за ўсё з аршанскіх прадпрыемстваў спрацаваў Малочны камбінат. За 2015 год прадпрыемства атрымала даход у мінус 125.475 мільёнаў рублёў. Па сёняшняму курсу гэта больш за 6 мільёнаў даляраў, а па сярэдняму курсу мінулага году яшчэ больш.
На другім месцы Мясакамбінат, які некалькі апошніх год стабільна працуе ў прыблізна такі ж мінус - 78.270 мільёнаў - каля 4 мільёнаў даляраў.
Трэцімі па мінусавым даходзе сталі Оршабудматэр'ялы - мінус 58.869 мільёнаў за 2015 год.
Камбінат хлебапрадуктаў (элеватар) і Будаўнічы трэст №18 намінусаваліся крыху больш чым на 23 мільярды рублёў кожны.
Мінус 15 мільярдаў з невялікім зарабіў райаграсэрвіс. Больш за мінус 14 мільярдаў зарабіў Оршааграпраммаш. Інструментальны завод зарабіў мінус 13.124 мільёны. Пак зарабіў мінус 12.134 мільёны. З сельскагаспадарчых прадпрыемстваў горш за ўсё спрацавала птушкафабрыка - мінус 11.318 мільёнаў. Арэхаўскі ільнозавод - мінус 9.964 мільёны рублёў.
Больш чым на 3 з паловай мільярды рублёў у мінус сыйшлі Лягмаш і Оршасырзавод. Крыху больш за 2 мільярды ў мінус сыйшоў камбінат будматэр'ялаў. Самы маленькі мінус у завода Металіст - усяго 312 мільёнаў рублёў за год.
Прадпрыемстваў якія атрымалі рэальны даход, не сыйшлі ў мінус і не сталі стратнымі ў справаздачы меньш ды і даходы іх не так уражваюць як мінусы стратных акцыянерных таварыстваў. Так, бараньская "Тэхніка сувязі" за цэлы год зарабіла 1 мільён рублёў.
Арэхаўскі Лантан цэлы год зарабляў 5 мільёнаў рублёў. 54 мільёны зарабіў прыватны Экамол.
Тры былых калгасы, якія цяпер з'яўляюцца акцыянернымі таварыствамі для свайго ўзроўню змаглі прыстойна зарабіць - Задроўе зарабіла 159 мільёнаў, Маяк высокае 178 мільёнаў, Раскі сялец - 320 мільёнаў.
Увогуле з 24 прадпрыемстваў якія ўвайшлі ў спіс Мінфіна 15 скончылі мінулы год са стратамі і толькі 9 з прыбыткамі. 14 прадпрыемстваў атрымалі мільярдныя страты і толькі два прадпрыемствы атрымалі мільярдныя прыбыткі - гэта Агракамбінат Юбілейны, які атрымаў 11.318 мільёнаў рублёў даходу і Аршанскі авіярамонтны завод, які атрымаў 13.681 мільён даходу.