Вось што распавёў сам Макаеў сайту Беларускага дакументацыйнага цэнтра аб здарэнні.
Усё здарылася падчас зносін Макаева з прадпрымальнікамі, калі яго сумку з дакументамі паспрабаваў выкрасці незнаёмы мужчына, які пачаў рухацца ў бок выхаду з рынку. Аднак гэта заўважыў Алесь Абрамовіч, і разам з Макаевым яны прайшлі за выкрадальнікам. Дагнаўшы яго Макаеў сказаў, што гэтая сумка належыць яму. На што, мужчына адказаў: «А адкуль я ведаю, што гэта твая торба, паехалі ў аддзел міліцыі і там будзем разбірацца». Увесь час знаходжання актывістаў на рынку іх суправаджаў нарад міліцыі і людзі ў цывільным, якія здымалі ўсё на камеру. Гэты ж нарад міліцыі і затрымаў Макаева, Абрамовіча і невядомага мужчыну і даставіў іх у мясцовае аддзяленне міліцыі для разбору.
Аляксандр Макаеў: «У аддзяленні міліцыі высветлілася, што мужчына, які спрабаваў выкрасці маю сумку, - супрацоўнік міліцыі, і ні абы-хто, а сам начальнік аддзела аховы правапарадку. Відавочна, што супраць мяне рыхтавалася правакацыя - складана сказаць, што яны хацелі зрабіць, але яны цалкам маглі, што заўгодна падкласці мне ў сумку ці прыдумаць яшчэ нешта. Калі Алесь Абрамовіч забіў трывогу, я паспеў зрабіць званок і паведаміць аб тым, што здарылася, мяркую, што мяне гэта і выратавала. У міліцыі на нас склалі пратаколы па арт 23.34 і адпусцілі. Ўлады шукаюць любую нагоду, абы засцерагчы прадпрымальнікаў на рынку ад сябраў аргкамітэта па стварэнні прафсаюза прадпрымальнікаў «Салідарнасць».
Пакуль складана сказаць, ці скончыцца нейкім судовым разглядам падобнае «своеасаблівае» паводзіны людзей, абавязаных стаяць на абароне закона.
Па матэрыялах Хартыі97