06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Палітыка

ЛДПР у Оршы

24.06.2016 10:13

4358 праглядаў, 10 каментароў

Па Оршы ходзяць маладзёны з сімволікай расейскай шавіністычнай партыі ЛДПР.

Ліберальна-дэмакратычная партыя Расеі на чале з адыёзным і скандальным лідарам Уладзімірам Жырыноўскім з'яўляецца адной з найбольш вядомых палітычных партый суседняй Расеі. Была створана ў 1989 годзе. Нягледзячы на сваю назву, на думку многіх знаўцаў ЛДПР не трымаецца ідэяў ліберальнай дэмакратыі. У сацыяльнай сферы грамада прытрымліваецца ідэяў расхвальвання расейцаў і Расеі, а ў эканамічнай сферы яны прытрымліваюцца поглядаў змяшанай эканомікі. З моманту свайго заснавання заяўляюць аб сваёй незадаволенасці ўрадам, аднак некаторыя палітолягі апазіцыйнасць ЛДПР аспрэчваюць.

У Расеі прадстаўнікі ЛДПР раздаюць пакеты з падарункамі, у якія ўваходзяць, напрыклад, дэзадаранты і гарбата.

Цяпер ЛДПР рыхтуецца да выбараў Дзяржаўнай Думы Расеі, але спрабуе дзейнічаць і ў Беларусі. 23-га чэрвеня на вуліцах у цэнтры Оршы былі заўважаны маладзёны з сімволікай ЛДПР, патлумачыць паходжанне сімволікі яны адмовіліся. Акрамя таго, некаторыя з іх пішуць допісы пра ЛДПР у сацыяльных сетках, напрыклад, у папулярным цяпер Instagram.

А вось апісанне працы моладзевага сектару ЛДПР:

Што забылі расейскія шавіністы, якія прапагандуюць вайну супраць Украіны і міфічную абарону "русских" ва ўсім свеце на тэрыторыі незалежнай Беларусі? Відаць, партыйныя актывісты ЛДПР шукаюць новых, яшчэ не трывалых у сваіх поглядах на жыццё людзей. Але чаму ў Беларусі? Камусьці мала Данбасу і Крыма?

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: ЛДПР у Оршы

Па Оршы ходзяць маладзёны з сімволікай расейскай шавіністычнай партыі ЛДПР.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение