Электрасірэны сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння насельніцтва загучаць па ўсёй Віцебскай вобласці, у тым ліку ў Аршанскім, Дубровенскім, Сененскім, Талачынскім і Лёзненскім 28 чэрвеня з 10 раніцы і да 15 гадзін. Акрамя таго па радыё будуць перадавацца адмысловыя паведамленні.
Але не мае сэнсу пужацца, хавацца і ўцякаць з гораду - аніякай экстранай сітуацыі на заўтра не запланавана. Звычайная праверка сістэмы. У сувязі з гэтым, МНС заклікае грамадзянаў захоўваць спакой.