У першы ж дзень работы акруговых выбарчых камісій была пададзена заява на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за кандыдата ў дэпутаты. Старшыня партыі "Справядлівы Свет" Сяргей Калякін першым заявіў пра свой намер балатавацца, прычым, для выбраў ён сабе Аршанскую гарадскую акругу №25. Дарэчы, да гэтага па Оршы яшчэ кіраўнікі рэспубліканскіх партыяў не балатаваліся. Калі ініцыятыўная група будзе зарэгістравана, то на парцягу месяца ініцыятыўная група Сяргея Іванавіча Калякіна павінна будзе сабраць тысячу подпісаў. Хаця не факт, што сябры "Справядлівага Свету" будуць імкнуцца менавіта да такой лічбы, Калякін можа вылучыцца і ад партыі, але збор подпісаў дае палітыку дадатковы месяц для работы з выбарцамі.
Сяргей Калякін сёння мае 64 гады, доўгі час узначальвае партыю "Справядлівы Свет", якая да 2009 года называлася Партыя камуністаў беларуская. Пляменнік старшыні Вярхоўнага Савета БССР Мікалая Дземянцея. Скончыў радыётэхнічны унівесітэт (сёння БДУІР), працаваў тэхнікам, наладчыкам абсталявання, з 1983 года пайшоў на партыйную работу ў КПБ. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР, сябрам прэзідыюма Савета і кіраўніком камуністычнай фракцыі ў парламенце.