Аршанскія фронтаўцы на гэты раз збіраліся з нагоды набліжаючагася па-за чарговага з'езду партыі. З'езд пройдзе 23 ліпеня і вылучыць кандыдатаў у дэпутаты парламента.
Аляксей Янукевіч распавёў пра тактыку Фронта на гэтыя выбары. У кулуарных размовах з палітыкамі чыноўнікі гавораць, што на гэты раз у парламент могуць прапусціць некалькіх чалавек з апазіцыі, але па меркаванні Янукевіча верыць гэтым словаў не магчыма, бо раней ужо былі такія выпадкі, калі чыноўнікі перад выбарамі казалі тое самае, а на справе падлік галасоў не адрозніваўся сумленнасцю. Таму галоўная задача партыі не змаганне за парламенцкія крэслы, а работа з грамадзянамі па прапагандзе каштоўнасцяў незалежнасці Беларусі. Для гэтага партыя плануе вылучць ад 70 да 80 кандыдатаў і актыўна выкарыстаць магчымасць правядзення перадвыбарчых пікетаў. І хаця ўсе фронтаўскія кандыдаты будуць вылучаныя рашэннем з'езду партыі, ініцыятыўныя групы яны таксама зарэгіструюць, каб праводзіць вулічныя акцыі яшчэ пад час збору подпісаў.
Плануецца вылучэнне кандыдатаў і па Аршаншчыне. Так, па Аршанскай гарадской выбарчай акрузе плануецца вылучыць кандыдатам Віталя Паўлава, чакаецца вылучэнне фронтаўскага кандыдата і па Сененскай акрузе.
Пасля сходу сябраў партыі, асобна сабраліся для абмеркавання сваіх бліжэйшых планаў і сябры Моладзі БНФ.