06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Палітыка

За каго вы гатовы галасаваць?

05.07.2016 09:12

2786 праглядаў, 3 каментара

Новае апытанне на сайце

Набліжаюцца чарговыя парламенцкія выбары. Па тым як фарміраваліся акруговыя выбарчыя камісіі, бачна, што падлік галасоў аніяк не зменіцца, але шмат хто добраахвотна ці пад прымусам усё адно пойдзе на выбары, падтрымае розных кандыдатаў подпісамі, у размове з сябрамі будзе выказваць прыхільнасць да той ці іншай пазіцыі. Якая ж пазіцыя больш папулярная ў аршанцаў перад выбарамі? Прапануем для галасавання нашае новае апытанне.

У апытанні прапаноўваецца прагаласаваць за 8 варыянтаў адказаў. Першыя два - за вылучэнца ад улады ці за вылучэнца ад дэмакратычнай апазіцыі. Здаецца, што гэта самае пастаяннае і самае цікавае супрацьстаянне - адзіная інтрыга на выбарах. Насамрэч, інтрыга тут малая. Паводле некаторых даследванняў, пазіцыі гэтых двух сілаў прыблізна роўныя, але малыя - ад 20 да 30 % стартавага электарату. Праўда, калі пад час прэзідэнцкіх выбараў колькасць прыхільнікаў "улады" расце, то ў час парламенцкіх выбараў росту чакаць не даводзіцца - кандыдаты ад улады часцей за ўсё шэрыя і не цікавыя выбарцам. Прадстаўнікі апазіцыі больш цікавыя, але маюць меньш рэсурсаў данесці інфармацыю пра сябе - таму стартавыя электаральныя магчымасці молгуць так і застацца на адным узроўні, пры чым, нізкім.

Трэці варыянт - незалежны кандыдат, які не належыць ні да аднаго з блокаў. Такія кандыдаты ў краінах "маладой дэмакратыі", бывае, сур'ёзна ўплываюць на вынікі парламенцкіх выбараў. У Беларусі на гэта мала спадзяванняў - у такіх кандыдатаў часцей за ўсё няма каманды, досведу, хаця палітолагі не рэдка гавораць, што ў беларусаў ёсць вялікая патрэба ў новых асобах у палітыцы.

Варыянт "абяру ў залежнасці ад асобы, а не ад палітычнай прыналежнасці" таксама характэрны для краінаў "маладой дэмакратыі" - тых краінаў дзе дэпутатаў парламента абіраюць не праз партыйныя спісы, а па мажарытарнай сістэме. Насамрэч выбары па мажарытарных акругах кепска падыходзяць для парламенцкіх выбараў, бо парламент - гэта барацьба праграмаў, а, значыць, партыяў і ідэалогій. Кандыдаты-адзіночкі мала на што ўплываюць і становяцца зручным баластам для карупцыі, але ў Беларусі дзе прапарцыйнай сістэмы ніколі і не было, а ў парламенце ідзе не барацьба, а сонныя галасаванні "За" - такі выбар можа быць актуальным.

Нарэшце, тры апошнія варыянты зразумелыя - гэта пратэст. Але адзінага сцэнару пратэсту ў грамадства няма і як паступіць кожны з маючых права выбару - пытанне на якое можна адказаць выбраўшы адзін з трох варыянтаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: За каго вы гатовы галасаваць?

Новае апытанне на сайце

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение