Ліпень – спякотная пара і вялікая прастора для плавання. Сотні людзей ідуць на вадаёмы, каб плаваць і атрымліваць свежасць. Аднак зусім не кожны вадаём Аршаншчыны і Оршы з’яўляецца бяспечным месцам для плавання. З пачатку 2016 года па ўсёй Віцебскай вобласці патанулі ўжо 34 чалавекі, з іх 4 – дзеці.
Афіцыйна ў Віцебскай вобласці 143 месцы для купання, пры гэтым купацца дазволена ў 129 з іх, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”. Некаторыя месцы, на думку прадстаўнікоў міліцыі, не ўнесеныя ў спіс дазволеных, бо мясцовыя ўлады не жадаюць уладкоўваць іх пад плаванне. Паводле статыстыкі, 60 % тапельцаў былі п’янымі.
У Оршы 3 дазволеных і абсталяваных месцы для плавання, у Барані 1, яшчэ 6 знаходзяцца ў іншых месцах Аршанскага раёну. 5 месцаў для купання ёсць у Сенненскім раёне, 4 у Дубровенскім, 2 у Талачынскім.