Першымі распачалі збор подпісаў праз пікеты сябры партыі "Справядлівы свет". Па Оршы вылучаецца кандыдатам у дэпутаты лідар іх партыі Сяргей Калякін. Разам з самім кандыдатам, сябры партыі правялі тры пікеты за 14 ліпеня - каля помніка Леніна ў цэнтры, каля школы мастацтваў у раёне Ільнокамбінату і каля мясакамбінату.
За тры, прыблізна, гадзінных пікеты было сабрана больш за сто подпісаў жыхароў Оршы. Сябры "Справядлівага свету" плануюць і далей збіраць подпісы шляхам правядзення пікетаў. Так, 15-га ліпеня а 11 гадзіне яны распачнуць пікеты ў раёне медычнага коледжа. У нядзелю свае пікеты плануюць распачаць і сябры Партыі БНФ. Плануецца, што пікеты распачнуцца а 12 гадзіне ў раёне гарадскога рынку, а 14-ай гадзіне на плошчы каля універмагу.
Вашай увазе фотарэпартаж з пікетаў "Справядлівага Свету".