Так ужо на практыцы атрымліваецца ў Беларусі, што нацыянальны сцяг можа публічна з'ўляцца ў горадзе толькі пару месяцаў на працягу выбарчай кампаніі, якія праходзяць раз на 1-2 гады ў астатнія дні з'яўленне бела-чырвона-белага сцягу можа выклікаць праблемы з праваахоўнікамі.
Сцяг у горадзе на гэты раз - 17 ліпеня - з'явіўся на пікеце па зборы подпісаў, які праводзілі сябры Партыі БНФ у падтрымку свайго кандыдата Віталя Паўлава. Партыйцы плануюць за час месяца збору подпісаў выставіць яшчэ, як мінімум, тры пікеты на некатоыря пікеты прыедуць у Оршу і кіраўнікі Партыі БНФ.