У гэтым годзе выбарчая кампанія адбываецца вельмі спакойна - кандыдаты не надта актыўныя і толькі дзве партыі праводзілі пікеты па зборы подпісаў. У першыя дазволеныя для збору попісаў дні некалькі пікетаў правяла партыя "Справядлівы Свет". На трох з іх прысутнічаў і сам кандыдат - старшыня партыі Сяргей Калякін.
Больш актыўна пікеты праводзіла Партыя БНФ. Асаблів аактыўна фронтаўцы ладзілі пікеты ў апошнія дні збора подпісаў: у пятніцу, суботу і нядзелю за фронтаўскага кандыдата Віталя Паўлава подпісы збіраліся каля рынку і каля універмагу. У кожным пікеце партыйцы выкарыстоўвалі бел-чырвона-белы сцяг. Па словах удзельнікаў пікетаў наяўнасць сцягу моцна прыцягвала ўвагу выбаршчыкаў. Дзякуючы гэтай увазе ў такой спакойнай кампаніі ўдалося сабраць шмат подпісаў. Нават калі параўноўваць са зборам подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты на апошніх выбрах - сёння выбаршчыкі актыўней падпісваюцца за кандыдатаў з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам.
Цяпер пікеты змогуць аднавіцца ў наступным этапе кампаніі - агітацыі.