12:00

-1

4 м/с

1007 гПа

15:00

-1

3 м/с

1006 гПа

18:00

-4

2 м/с

1006 гПа

21:00

-7

1 м/с

1005 гПа

00:00

-7

0 м/с

1004 гПа

Орша, Палітыка

"Вы прысабечылі наш нацыянальны сцяг!"

01.08.2016 09:06

3702 прагляду, 26 каментароў

Пікет кандыдата ад Партыі БНФ Віталя Паўлава на гарадскім рынку выклікаў інтарэс. Былі як абразы ў бок кандыдата, так і падтрымка.

Большасць пікетаў кандыдатаў у дэпутаты ў Аршанскім раёне прайшлі ў спакойным рэжыме, без вялікіх эксцэсаў. Кандыдат у дэпутаты ад Беларускага Народнага Фронта Віталь Паўлаў 31-га ліпеня, у апошні дзень збора подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты ў Парламент выйшаў на пікет. Ён адбыўся перад уваходам на Цэнтральны рынак. Кандыдат прыйшоў на пікет з нацыянальным, бел-чырвона-белым сцягам. І пікет стаў адметным. Людзі падыходзілі дастаткова актыўна.

Чалавек у камуфляжнай майцы і такіх жа штанах, на выгляд гадоў 45-55, падышоў да кандыдата і пачаў распытваць яго пра планы на будучыню. Адзначыў, што паважае Зянона Пазняка (лідэра КХП-БНФ), любіць Беларусь. Затым неспадзявана перайшоў на крык і ўзгадаў аднаго з кіраўнікоў пратэстнага руху супраць СССР і пачаў вінаваціць ва ўсім ЗША і вайну ў Афганістане. У канцы сваіх зносінаў з кандыдатам у дэпутаты мужчына выкрыкнуў: "Вы прысабечылі сабе наш нацыянальны сцяг!", маючы на ўвазе бел-чырвона-белы сцяг, які Віталь Паўлаў увесь пікет трымаў у руках. Выгукаючы нецэнзурныя словы, мужчына пайшоў уніз па сходах, на рынак.

Многія мінакі спыняліся каля нацыянальнага сцяга і дзякавалі кандыдату ў дэпутаты за выкарыстанне роднага беларусам сімвалу. Некаторыя аршанцы, праходзячы міма, прызнаваліся: "не з'яўляемся прыхільнікамі Партыі БНФ, але падпішамся за любую сілу, якая на выбарах будзе супрацьстаяць цяперашняй уладзе. Мы стаміліся ад усяго гэтага". Былі і прыхільнікі дзейнай улады, але, як правіла, надоўга каля пікета яны не затрымліваліся. Некаторыя жыхары ставілі подпісы за кандыдата Паўлава цэлымі сем'ямі. У Партыі БНФ прызнаюцца, што выкарыстанне нацыянальнага сцяга прыцягвала ўвагу мінакоў, многія з прыхільнікаў беларускага сімвалу падыходзілі да пікетаў без пашпартоў, забыўшы іх дома, з-за гэтага не маглі паставіць подпіс, аднак на словах выказвалі сваю падтрымку. Тым не менш, кандыдату ад Партыі БНФ удалося сабраць неабходную колькасць подпісаў.

Цяпер пікеты змогуць аднавіцца ў наступным этапе кампаніі - агітацыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Вы прысабечылі наш нацыянальны сцяг!"

Пікет кандыдата ад Партыі БНФ Віталя Паўлава на гарадскім рынку выклікаў інтарэс. Былі як абразы ў бок кандыдата, так і падтрымка.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение