Дзмітрый Ермакоў прызначаны ваенным камісарам Сенненскага раёну. Ён нарадзіўся ў 1975 годзе. Падпалкоўнік з 2006 па 2011 года ўжо працаваў у Сянне: займаў пасады начальніка аддзялення прызыву на ваенную службу камісарыята раёна, намесніка ваеннага камісара, паведамляе "Голас Сенненшчыны". Пазней вучыўся на камандна-штабным факультэце ўстановы адукацыі “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”, займаў пасаду ваеннага камісара Талачынскага раёна.
Падпалкоўнік Ермакоў жанаты, у сям’і выхоўваецца дачка, жонка – настаўніца, родам з Сянна, чым, мабыць, і тлумачыцца асаблівае прыцягненне да Сенненшчыны.