Нагадаем, што свае ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў па Аршанскай акрузе №25, якая ўключае ў сябе большую частку Оршы, зарэгістравала тры кандыдаты. У перыяд вылучэння кандыдатаў партыйнымі рашэннямі да той троіцы далучыліся яшчэ тры. Хто ж гэтыя людзі?
1. Дзеючы дэпутат Людзьміла Дабрыніна - вылучэнец уладаў;
2. Сяргей Калякін - лідар Беларускай партыі левых "Справядлівы свет";
3. Віталь Паўлаў - вылучэнец Партыі БНФ;
І новая тройка кандыдатаў:
1. Сяргей Жудро - вылучэнец камуністаў з КПБ;
2. Дзмітрый Тамашэвіч - актывіст хрысціянскай дэмакратыі, вылучаны ў рамках дамоўленасці паміж удзельнікамі Правацэнтрысцкай кааліцыі ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі;
3. Пазднякоў Яўген - вылучэнец Ліберальна-дэмакратычнай партыі.