На мінулым тыдні на нашым сайце скончылася апытанне "За якога кандыдата вы хутчэй прагаласуеце?" Пытанне тычылася не канкрэтнага кандыдата, а тое ад каго ён вылучаны, ад яго палітычнай пазіцыі. З 261 чалавека. якія прагаласавалі на сайце, 94 выказаліся, што ўвогуле не пойдуць на выбары. На другім месцы па колькасці галасоў - 44 - аказаўся варыянт "За прадстаўніка дэмакратычных сілаў". Трэцяе месца - 40 галасамі - варыянт "Выбяру ў залежнасці ад асобы, а не ад прыналежнасці да палітычнай сілы". Далей па папулярнасці аказаўся варыянт "Супраць усіх" і толькі потым "за вылучэнца ад улады" (28 і 27 галасоў).
Цяпер жа мы запускаем новае апытанне, дзе кандыдаты ўдакладняюцца па прозвішчах. Улічваючы, што кожны выбаршчык, на якой бы акрузе ён не галасаваў, прагаласуе толькі за аднаго кандыдата, то мы сабралі ў апытанні разам тры акругі: Аршанскую, Аршанскую-Дняпроўскую і Сененскую. Кандыдаты ў апытанні размешчаны па акругах, а ўнутры акругаў па алфавіту.
Прагаласаваць у апытанні можна на галоўнай старонцы нашага сайту.