Верагодна, наш сайт не памыліўся ані кроплі, назваўшы ўраган, што пранёсся над Оршай і прылеглымі раёнамі 13-га ліпеня, наймацнейшым за апошнія 50 гадоў. Асабліва пацярпеў тады раён Заходняй. Наступствы былі настолькі разбуральныя, што ў першыя дні пасля ўрагану былі зачыненыя некаторыя крамы, па некаторых дарогах быў ускладнены рух, не кажучы пра шматлікія сцяжынкі ў лясах, па якіх цяпер складана прайсці з-за паваленых смерчам дрэваў.
Мінуў цэлы месяц, але і ў сярэдзіне жніўня ратавальнікі фіксуюць пакуль не адноўленыя дамы. Паводле апошніх удакладненых звестак, у трох раёнах Віцебскай вобласці застаюцца 11 сельскагаспадарчых будынкаў, у тым ліку 5 фермаў і 2 жылых дамоў. Знаходзяцца аварыйныя будынкі ў трох раёнах - Віцебскім, Талачынскім і Аршанскім. Аварыйныя брыгады працягваюць аднаўленчыя работы. Раней мы ўжо дэманстравалі іх нашым чытачам дзякуючы фотаздымкам у матэрыяле "Тыдзень пасля ўрагану".
Пакуль многія ратавальнікі кінутыя на аднаўленне будынках, пацярпелых ад урагану, іхныя калегі займаюцца бягучай працай, да прыкладу, ліквідацыяй пажараў. 13-га жніўня ў 15:56 на пульт дыспетчара паступіла паведамленне пра пажар па вуліцы Шклоўскай, 64. У доме 74-гадовай пенсіянеркі 10х16 метраў узнік пажар, які захапіў дах і веранду. Прычына пажару ўсталёўваецца.