Кампанію кандыдат ад партыі "Справядлівы свет", якую і ўзначальвае, распачаў некалькі дзён таму. Сёння - 19 жніўня - кандыдат сустрэўся з прадстаўнікамі кааліцыі дэмакратычных сілаў Аршаншчыны, каб дамовіцца пра супрацоўніцтва. Па словах Калякіна, ён плануе правесці паўнавартасную агітацыйную кампанію, бо "выбараў няма, але выбаршчыкі ёсць". Кампанія павінна паказаць наяўнасць у краіне ідэалагічнай і персанальнай альтэрнатывы сёняшняй улады. А для гэтага на яго думку ёсць умовы. Па меркаванню Сяргея Іванавіча, якое склалася ў яго пад час размовы з выбаршчыкамі на пікетах па зборы подпісаў, узровень нянавісці да ўладаў у грамадстве вырас за некалькі год у разы. А кандыдат ад улады Людміла Дабрыніна зусім не папулярная сярод выбаршчыкаў.
Тое, што мінскі палітык выбраў Оршу для ўдзелу ў выбарах, ён патлумачыў збегам некалькіх фактараў: задоўга да пачатку выбарчай кампаніі, сябры партыі настойвалі, каб партыйныя лідары вылучаліся ў парламент не па мінскіх акругах, а "пайшлі ў рэгіёны". Па другое, за апошнія тры гады - у тым ліку, дзякуючы дзеючай у Оршы кааліцыі дэмакратаў - Калякін наведваў Оршу часцей, чым любы іншы горад краіны. І па-трэцяе тут старшыня партыі мае радню - у Оршы жывуць яго цёця і дзядзя.