06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Культура

На Крапівенскім полі

09.09.2016 11:49

3454 прагляду, 2 каментара

Міліцыя назірала, але не перашкаджала наведванню Крапівенскага поля

Хаця перашкодзіць было складана - людзі з розных гарадоў і краінаў прыязжалі і яшчэ будуць прыязжаць на працягу ўсяго тыдня. Так, цэлай дэлегацыяй на гэтым тыдні Крапівенскае поле наведалі польскія байкеры. Яны ўсклалі вянок з надпісам на польскай мове да крыжа ў памяць Аршанскай перамогі. Магілеўчане на тыдні прыехалі цэлым аўтобусам, але найбольш людзей прыязжала паасобку на машынах, грамадскім транспартам пешкам і нават на байдарках.

У ноч з 7-га на 8-е верасня аднавілася традыцыя начовак на полі (начныя мерапрыемствы тут спыніліся з 2007 года, калі міліцыя не дала прайсці ўдзельнікм бардаўскага фестывалю на месца яго правядзення) - некалькі чалавек пераначавалі тут у намёце і засталіся да канца наступнага дня.

Міліцыянты не перашкаджалі святкуючым - лузгаючы семкі, тры міліцыянты ў цывільным стаялі ў вёсцы Гацькаўшчына і толькі назіралі за тым, што адбываецца, калі на поле прыязжала вялікая група людзей.

Улічваючы, што ў гэтым годзе 8 верасня прыпала на рабочы дзень, то шмат мерапрыемстваў да Дня беларускай вайсковай славы пройдзе і на выходных

На фота: вялікая аршанская група на Крапіўна

На фота: на поле ў гэты дзень прыехала і нямала журналістаў

На фота: вянок ад польскіх байкераў

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: На Крапівенскім полі

Міліцыя назірала, але не перашкаджала наведванню Крапівенскага поля

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение