21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Палітыка

Кандыдата выгналі з участка

12.09.2016 09:23

3317 праглядаў, 13 каментароў

Кандыдата ў дэпутаты выдалілі з выбарчага ўчастка, бо ён мог пабачыць падлік галасоў

Кандыдат у дэпутаты Яўген Анішчанка, які балатаваўся па Аршанскай Дняпроўскай акрузе вырашыў паназіраць за падлікам галасоў на ўчастку №39 (Гімназія №1 у Мікрараёне). Калі пачаўся падлік галасоў Анішчанка падыйшоў да стала прыблізна на адлегласць у два метры, што, патэнцыйна, давала яму магчымасць бачыць хоць нейкую частку бюлетэняў, якія раскладалі сябры камісіі. Як толькі Анішчанка заняў зручнае месца, старшыня камісіі (кіраўнік аддзела адукацыі Загурскі) спыніў падлік галасоў, па прычыне таго, што Анішчанка перашкаджае падліку тым што так блізка падыйшоў. Камісія склала пратакол, што было зусім не праблематычна - сябрамі камісіі былі настаўнікі - падначаленыя Загурскага.

Анішчанка адыйшоў за стол назіральнікаў, з якога не было бачна бюлетэняў і, адпаведна, не бачна ці правільна сябры камісіі іх размякоўваюць. Калі падлік аднавіўся Анішчанка , застаючыся на месцы для назіральнікаў, падняўся, каб назіраць. І тое што ён паспрабаваў назіраць стоячы і стала прычынай другой заўвагі і выдалення з вучастку. Не зважаючы на тое, што старшыня Цэнтрвыбаркаму казала, што пры падліку галасоў назіральнікам варта быць не далей чым за тры метры ад стала камісіі, участак у гімназіі стаў далёка не адзіным дзе назіральнікаў не падпускалі да стала. Так, на ўчастку №20, які знаходзіўся у Цэнтры творчасці дзяцей па вуліцы Савецкай назіральнік у пачатку падліку заняў месца прыблізна ў двух метрах ад стала, дзякуючы чаму мог бачыць хаця б бліжэйшую да сябе частку падліку. Але праз некаторы час старшыня камісіі папрасіла "не стаяць над душой" і назіральніку давялося стаяць так, што нічога не было бачна. Выдаленне з участку таксама было не разавым выпадкам. На ўчастку №9 назіральніка, які быў накіраваны партыяй "Справядлівы свет", выдалілі з участка, бо ў тіаго не было членскага білета партыі, хаця выбарчы кодэкс прадугледжвае вылучэнне ад імя партыяў і не сябраў гэтых партый.

Незалежныя назіральнікі ў Оршы сканцэнтраваліся менавіта на падліку галасоў, у Оршы назіральнікі ад дэмакратычных арганізацый і праваабаронцаў прысутнічалі пры падліку галасоў на ўсіх участках дзе гэта было магчыма і на вялікай частцы ўчасткаў па Аршанскай Дняпроўскай акрузе. І, як папярэдне гавораць назіральнікі (хаця афіцыйных заяваў яшчэ няма, бо не ўся інфармацыя прааналізаваная), працэс падліку галасоў быў зноў не празрыстым. Хаця на гэты раз сябры камісіяў стаялі да назіральнікаў тварамі, а не спінамі, бачыць за каго канкрэтна раскладаюцца бюлетэні ўсё адно было не бачна. Такі не празрысты падлік галасоў можа стаць падставай для непрызнання вынікаў выбараў з боку дэмакратычнай супольнасці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кандыдата выгналі з участка

Кандыдата ў дэпутаты выдалілі з выбарчага ўчастка, бо ён мог пабачыць падлік галасоў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение