21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Палітыка

Затрыманне пасля выбараў

13.09.2016 16:25

4676 праглядаў, 7 каментароў

Назіральніка Віталя Паўлава затрымалі пасля выбараў

Днём у панядзелак - 12 верасня - Віталь Паўлаў, які за дзень да таго быў назіральнікам у школе №5 быў затрыманы, быццам бы, за тое што нецэнзурна выражаўся на выбарчым ўчастку. Затрыманы ён быў каля крамы "Старт", калі ішоў на аўтобусны прыпынак. У РАУСе на яго склалі адміністратыўны пратакол за дробнае хуліганства.

Насамрэч, абвінавачанне выглядае сумніўным - на ўсіх выбарчых участках прысутнічае супрацоўнік міліцыі, які пры скандале мог бы затрымаць назіральніка. Тым больш, што і самі старшыні камісіяў - а ў пратаколе запісана, што менавіта са старшынём камісіі, яна ж дырэктар школы Вайцэховіч Наталля Аркадзьеўна, і адбылася нецэнзурная сварка - любяць выдаляць незалежных назіральнікаў з участкаў перад падлікам галасоў па самых дробных прычынах.

Тут жа сітуацыя выглядае так: назіральнік па матэрыялах пратакола "громко выражался нецензурной бранью, кричал, нарушал общественный порядок и деятельность участковой комиссии, на сделанные замечания не реагировал, продолжал своё противоправное поведение". І ў гэтай сітуацыі старшыня камісіі і міліцыянер праявілі поўную бездапаможнасць і нават не выправадзілі Паўлава з участка. Ён спакойна дабыў на ўчастку да канца падліку галасоў. А ўсе прэтэнзіі да яго з'явіліся толькі на наступны дзень.

Па меркаванні самога Віталя Паўлава, супраць яго была арганізавана правакацыя, хутчэй за ўсё, такім чынам міліцыянты імкнуліся перашкодзіць яму патрапіць у Мінск на акцыю пратэсту супарць фальсіфікацыі выбараў, якая адбылася 12 верасня.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Затрыманне пасля выбараў

Назіральніка Віталя Паўлава затрымалі пасля выбараў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение