У рэпартажы, які выйшаў 12 верасня ў праграме навінаў "Аб'ектыў", мясцовыя жыхары і дыктар распавядаюць пра падрыхтоўку гэтага раённага цэнтра да абласнога фестывалю работнікаў вёскі. З аднаго боку, жыхары выказваюць надзею і задавальненне тым што горад "мадэрнізаваўся", але з іншага боку скардзяцца на нізкія заробкі і тое, што падрыхтоўка да Дажынак не прынесла новых рабочых месцаў у раён.
Гэта стандартныя ўражанні жыхароў гарадоў дзе праходзілі Дажынкі, такія ж нараканні былі і ў жыхароў Оршы пры падрыхтоўцы да тады яшчэ рэспубліканскіх Дажынак. Прапануем вашай увазе гэты рэпартаж цалкам.