03:00

-3

5 м/с

993 гПа

06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

5 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

Орша, Палітыка

Сенатар ад Талачыншчыны

18.09.2016 15:40

3328 праглядаў, 5 каментароў

Сенатарам ад раёнаў Аршаншчыны стаў дырэктар чарнільнага завода

Скончыліся выбары дэпутатаў верхняй палаты парламента - Савета Рэспублікі. У Беларусі гэтую структуру выбіраюць дэпутаты мясцовых саветаў. І калі, да выбараў у Палату Прадстаўнікоў (ніжняя палата парламента) існуе хоць нейкі інтарэс выбарцаў, бо фармальна гэтых дэпутатаў абіраюць грамадзяне, то выбары верхняй палаты не маюць аніякай інтрыгі і не цікавяць электарат. Ды і сама функцыя Савета Рэспублікі - прыманне або адхіленне законаў прынятых ніжняй палатай - не спрыяе падвышэнню інтарэсу: па-сутнасці, законы пішуцца выканаўчай уладаў і Палата Прадстаўнікоў толькі фармальна прагаласоўвае за іх прыняццё, Савет Рэспублікі да прагаласоўвання ставіцца яшчэ больш фармальна - дэпутаты галасуюць выключна "За".

Ад Віцебскай вобласці, як і ад іншых, у Савет абрана 8 чалавек. З іх толькі адзін чалавек які не працуе на дзяржаўнай службе - буйны бізнэсмэн гендырэктар кампаніі "Марко" Мікалай Мартынаў. 4 чалавекі - гэта чыноўнікі-бюджэтнікі і 3 чалавекі кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў. Бліжэйшы да Аршаншчыны дэпутат - Анатоль Анюхоўскі дырэктар Талачынскага кансервавага завода, які вырабляе таннае віно.

Біяграфія новага дэпутата вельмі тыповая для сучаснага беларускага чыноўніка: нарадзіўся на Магілёўшчыне (у 1954 годзе у вёсцы Леніна Горацкага раёна), скончыў Горацкую акадэмію, працаваў у калгасах (працаваў, прынамсі, у двух калгасах ды іншых сельскагаспадарчых прадпрыемствах Дубровенскага і Талачынскага раёнаў), стаў чыноўнікам (быў старшынём Талачынскага раёвыканкаму), атрымаў медалі за Другую Сусветную вайну (узнагароджаны медалямі "65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.", "65 год Вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў").

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сенатар ад Талачыншчыны

Сенатарам ад раёнаў Аршаншчыны стаў дырэктар чарнільнага завода

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение