Аршанская гандлёвая сетка "Оріс" пачала выходзіць за межы Аршанскага раёна. Першым аб'ектам аршанскай гандлёвай экспансіі стаў горад Горкі, дзе на прашпекце Інтэрнацыянальным у святочнай атмасферы адкрылася адмысловая крама.
Гандлёвая сетка "Оріс" ўзнікла ў Оршы ў выніку аб'яднання гандлёвых магчымасцяў шэрагу прадпрыемстваў: птушкафабрыка, мясакамбінат, камбінат хлебапрадуктаў, малочны камбінат і прапануе сваім наведвальнікам пераважна прадукцыю гэтых прадпрыемстваў. Першапачаткова пад лагатып "Оріс" перайшлі ўсе аршанскія фірмовыя крамы прадпрыемстваў-заснавальнікаў.